From Wikipedia, the free encyclopedia
Зукар (араб. ازقر) — найбуйнейшы востраў архіпелага Ханіш у Чырвоным моры. Уваходзіць у склад Емена. Плошча сушы - 120 км². Ненаселены.
Зукар | |
---|---|
ар. زقر | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 120 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
13°58′34″ пн. ш. 42°45′13″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Чырвонае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Зукар месціцца на поўдні Чырвонага мора ў 210 км на паўднёвы захад ад горада Сана, сталіцы Емена. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 18,42 км. Найбольшая шырыня — 12 км. Зукар складаецца з дзвюх частак — вялікай паўночнай і малой паўднёвай, аб'яднаных кароткім перасмыкам (1,69 км у шырыню). Кожная частка — паверхня вулкана. Найвышэйшы пункт — гара Зукар (571 м) на поўначы вострава. Берагі скалістыя. Толькі ў некаторых месцах вылучаюцца камяністыя пляжы.
Клімат трапічны пустынны. Найбольш спякотны месяц — жнівень, калі тэмпература паветра вагаецца ад +24 °C да +35 °C, найбольш прахалодны — снежань з ваганнем ад +15 °C да +27 °C. Ападкі ў выглядзе дажджу здараюцца пераважна ў ліпені і жніўні дзякуючы вільготнаму мусону з Індыйскага акіяна, аднак іх колькасць рэдка перавышае 2 мм у месяц.
З-за засушлівага клімата і шчолачных вулканічных глебаў, флора і фаўна вострава Зукар вельмі бедныя. На скалах сезонна спыняюцца пералётныя птушкі. Аднак прыбярэжныя воды славяцца сваім багаццем. Іх насяляюць дэльфіны, марскія чарапахі, рэдкія віды рыб і каралаў.
У XVII - пачатку XX стст. востраў Зукар фармальна належаў Асманскай імперыі, выкарыстоўваўся арабскімі гандлярамі і піратамі ў якасці часовай базы. З 1967 г. у складзе еменскіх тэрыторый. У 1993 - 1998 гг. на востраў Зукар таксама прэтэндавала Эрытрэя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.