Знакі паштовай аплаты Украіны (2012)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Знакі паштовай аплаты Украіны (2012) — пералік (каталог) знакаў паштовай аплаты (паштовых марак), уведзеных у абарачэнне поштай Украіны ў 2012 годзе[1][2][3].
У 2012 годзе было выпушчана 98 паштовых марак: 83 памятныя (камемарацыйныя[Кам 1]) паштовыя маркі і 15 стандартных восьмага выпуску (2012—2016). Тэматыка камемарацыйных марак ахоплівала юбілеі выбітных дзеячаў культуры, помнікі архітэктуры Украіны, знамянальныя даты, віды прадстаўнікоў фауны і флоры і іншыя сюжэты. У абарачэнне паступілі маркі наміналам ад 0,05 да 62,55 грыўні, а таксама літарныя наміналам «Ж», «L», «V»[1][3][5][6].
Паштовыя маркі надрукаваныя дзяржаўным прадпрыемствам «Паліграфічны камбінат „Украіна“»[2].