![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Ignacy_Paderewski_02.jpg/640px-Ignacy_Paderewski_02.jpg&w=640&q=50)
Злучаныя Штаты Польшчы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Злучаныя Штаты Польшчы (польск. Stany Zjednoczone Polski) — нерэалізаваная палітычная канцэпцыя адраджэння незалежнай польскай дзяржавы, створаная польскім палітыкам і культурным дзеячам Ігнацыям Янам Падэрэўскім. Упершыню яна была прадстаўленая ў Мемарандуме Падэрэўскага, які быў перададзены 11 студзеня 1917 года прэзідэнту ЗША Томасу Вудра Вільсану[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Stany_Zjednoczone_Polski.svg/640px-Stany_Zjednoczone_Polski.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Ignacy_Paderewski_02.jpg/320px-Ignacy_Paderewski_02.jpg)
Падэрэўскі заклікаў да аднаўлення Польшчы як федэратыўнай дзяржавы, у якой канстытуцыя і закон павінны былі гарантаваць правы грамадзян, а таксама розных этнічных і рэлігійных груп. Тэрыторыя Злучаных Штатаў павінна была пакрыць большую частку Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Улічваючы насельніцтва гэтай тэрыторыі на той час, у новастворанай краіне жыло б каля 54 мільёнаў чалавек. На чале дзяржавы павінен быў стаяць прэзідэнт, які ў той жа час меў бы тытул караля Польскага, Літоўскага, Палескага і Галіцкага[1].