![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Flag_of_Zernograd_%2528Rostov_oblast%2529.png/640px-Flag_of_Zernograd_%2528Rostov_oblast%2529.png&w=640&q=50)
Зернаград
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зернаград (руск.: Зерноград) — горад (з 1951 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Зернаградскага раёна Растоўскай вобласці. Насельніцтва 27,7 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1915 годзе як раз’езд Вярблюд.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Размешчаны ў Сальскіх стэпах, за 77 км ад Растова-на-Доне.
У горадзе функцыянуе буйны элеватар. Горад Зернаград — цэнтр сельскагаспадарчай навукі. Тут дзейнічаюць Усерасійскі навукова-даследчы праектна-тэхналагічны інстытут механізавання і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Усерасійскі навукова-даследчы інстытут сорга і іншых зерневых культур, Азова-Чарнаморская дзяржаўная аграінжынерная акадэмія, Паўночна-Каўказская машынавыпрабавальная станцыя.