![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/Map_of_Sendai_Earthquake_2011.jpg/640px-Map_of_Sendai_Earthquake_2011.jpg&w=640&q=50)
Землетрасенне ў Японіі (2011)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Землетрасенне ля ўсходняга ўзбярэжжа вострава Хонсю ў Японіі магнітудай, па бягучых ацэнках, ад 8,9[7] да 9,1[2] адбылося 11 сакавіка 2011 года ў 14:46 па мясцовым часе (ў 7:46 па мінскім часе[8]). Эпіцэнтр землетрасення быў вызначаны ў пункце з каардынатамі 38,322° пн. ш. 142,369° у. д. на ўсходзе ад вострава Хонсю, у 130 км на ўсход ад горада Сэндай і ў 373 км на паўночным усходзе ад Токіа.[7] Гіпацэнтр найбольш разбуральнага падземнага штуршка (адбыўся ў 05:46:23 UTC) знаходзіўся на глыбіні 24 км у Ціхім акіяне.
![]() | |
Дата і час |
05:46:23 UTC 11 сакавіка 2011 года |
---|---|
Магнітуда | 9,0[1]-9,1[2] Mw |
Глыбіня гіпацэнтра |
24 км |
Размяшчэнне эпіцэнтра |
38°19′19″ пн. ш. 142°22′08″ у. д.HGЯO |
Закранутыя краіны (рэгіёны) |
Землетрасенне і цунамі: ![]() Цунамі: ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Цунамі | Да |
Пацярпелыя | 6911 загінуўшых, 2611 параненых, 10692 прапаўшых без вестак (на 18 сакавіка 23:00 мясцовага часу)[5] |
Эканамічны ўрон |
па прыблізнай адзнацы каля 100 млрд USD[6] |
Гэта наймацнейшае землетрасенне ў вядомай гісторыі Японіі[7] і сёмае[9], а па іншых ацэнках нават шостае[10] або пятае[2] па сіле за ўсю гісторыю сейсмічных назіранняў. Аднак па маштабе ахвяр і разбурэнняў яно значна саступае землетрасенням ў Японіі 1707, 1896, 1995 і 1923 (найцяжэйшага па наступствах) гадоў.
Паводле прагнозаў навукоўцаў, землетрасенні ў Японіі могуць працягвацца яшчэ месяц[11].