![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/20140606_Semmeringbasistunnel_Gloggnitz_7522.jpg/640px-20140606_Semmeringbasistunnel_Gloggnitz_7522.jpg&w=640&q=50)
Земерынг (тунэль)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Земерынгскі тунэль — двухтрубны тунэль у Аўстрыі, які знаходзіцца на стадыі будаўніцтва. Адзін з самых важных інфраструктурных праектаў у Цэнтральнай Еўропе. Будаўніцтва тунэля пачалося ў 2012 годзе. Даўжыня чыгуначнага тунэля складзе 27,3 км. Тунэль злучыць аўстрыйскія гарады Глогніц у Ніжняй Аўстрыі і Мюрцушлаг ў Штырыі ў раёне перавала Земерынг, які перасякае Паўночныя Альпы. Гэта базавы тунэль з'яўляецца часткай Балта-Адрыятычнай транспартнай восі. Праз яго час у шляху паміж Глогніц і Мюрццушлаг павінен скараціцца для хуткасных цягнікоў на 30 хвілін ад сённяшніх 45 хвілін да 15 хвілін.[1].
Земерынгскі тунэль | |
![]() Будаўніцтва чыгуначнага тунэлю з боку Глогніца | |
Афіцыйная назва | ням.: Semmering-Basistunnel neu |
Вобласць ужывання | чыгуначны |
Пралягае пад | Паўночныя Альпы |
Месца размяшчэння | Аўстрыя |
Тып | чыгуначны тунэль |
Агульная даўжыня | 27.3 км |
Дата адкрыцця | пачатак будаўніцтва — 25 красавіка 2012 года, сканчэнне ў 2026 годзе |