Збор
храм / From Wikipedia, the free encyclopedia
Збор — назва пратэстанцкай абшчыны і пратэстанцкага храма-будынка. Як сінонім збора ў беларускай мове таксама ўжываецца кірха (ням.: Kirche).
Зборы-храмы будаваліся на Беларусі ў асноўным ў стылі готыкі і рэнесансу ў XVI—XVII стст. Часта ў архітэктуру збораў прыўносіліся фартыфікацыйныя элементы (прыкладам збор ў Заслаўі ці Дзяржынску).
Таксама сустракаюцца ў Польшчы, Чэхіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краінах.