Занзібар (горад)
горад у Танзаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Занзіба́р (англ.: Zanzibar) — горад у Танзаніі, на заходнім беразе вострава Занзібар. 257 тыс. жыхароў (2003).
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
| ||||||||
Закрыць
Першае паселішча на месцы горада заснавана ў XVI стагоддзі, горад быў цэнтрам рабагандлю, затым султанату Маскат і Аман. Вялікая частка горада забудаваная дамамі арабскага тыпу з каралавага каменя і ўяўляе сабой лабірынт вузкіх вуліц; 2-3-павярховыя дамы з плоскімі дахамі стульваюцца суцэльнай сцяной вакол унутраных двароў, з размаляванымі аканіцамі і рашоткамі, разбянымі дзвярамі з сімвалічнымі малюнкамі рыб, лотаса і ланцугоў. Мячэці, арабскі форт, палац султанаў; еўрапейскія пабудовы канца XIX ст.: англіканская царква, касцёл. Дзяржаўны музей Занзібар (былы Мемарыяльны музей).