From Wikipedia, the free encyclopedia
Зандэ, азандэ, сандэ, базенда, басінгі, састарэлае н’ям-н’ям — афрыканскі народ. Пражывае на паўночным усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга — колькасць 1,3 млн чал. (ацэнка 2007 года). Таксама больш за 500 тыс. чал. жывуць на захадзе Паўднёвага Судана і больш за 70 тыс. чал. на паўднёвым усходзе Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі[1].
Зандэ (народ) | |
---|---|
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | хрысціянства і traditional African religion[d] |
Гавораць на мове зандэ.
Традыцыйная культура — тыповая для народаў Экватарыяльнай Афрыкі.
Асноўныя заняткі — ручное падсечна-агнявое земляробства (проса-элеўсіна, кукуруза, батат, маніёк, арахіс, бананы, кунжут, тытунь, бавоўна), рыбалоўства, паляванне. Жывёлагадоўля адсутнічала праз распаўсюджванне мухі цэцэ; трымалі сабак (іх мяса ўжывалі ў ежу) і курэй (у тым ліку для ахвярапрынашэнняў). Захоўваліся паляванне і збіральніцтва (у тым ліку тэрміты, гусеніцы, жабы, слімакі).
Рамёствы — кавальства, апрацоўка слановай косткі, разьба па дрэве (антрапаморфная скульптура і слупы, рытуальныя пасудзіны, музычныя інструменты, кідальныя нажы і інш.), выраб драўляных і тэракотавых рытуальных статуэтак, пляценне, ганчарства (у тым ліку антрапаморфныя пасудзіны), ткацтва.
Селішчы раскіданыя. Жытло — круглае са сценамі, абмазанымі глінай і распісанымі чырвоным, белым і чорным арнаментам; будуюць круглыя свірны на падстаўках з купалападобнымі дахамі.
Традыцыйнае адзенне — насцегнавая павязка ў мужчын і пучок травы ў жанчын[1].
Вясковыя і вялікасямейныя абшчыны. Распаўсюджана пабрацімства (выбар пабрацімаў часта ажыццяўляецца пры дапамозе аракула). Вялікая сям’я займае сядзібу з некалькіх жылых і гаспадарчых пабудоў. Распаўсюджаны полігінія (кожная жонка жыве ў сваёй хаце), шлюбны выкуп (у асноўным жалезнымі наканечнікамі копій)[1].
У большасці — хрысціяне (у асноўным пратэстанты, каля 25 % — каталікі). Захоўваецца культ продкаў, магія, вядзьмарства, харчовыя забароны (у тым ліку на слановае мяса).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.