![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/84/Naha_Shuri_Castle51s3s4200.jpg/640px-Naha_Shuri_Castle51s3s4200.jpg&w=640&q=50)
Замак Сюры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Замок Сюры (яп.: 首里城, Сюры дзё:), [ɕɯɾʲi d͡ʑoː] — замак у Японіі, які быў размешчаны ў раёне Сюры горада Наха прэфектуры Акінава. Адносіўся да тыпу рукюскіх замкаў-свяцілішчаў гусуку.
Хуткія факты Замак Сюры, Краіна ...
Славутасць | |
Замак Сюры | |
---|---|
яп.: 首里城 | |
![]() | |
26°13′01″ пн. ш. 127°43′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Ryukyuan architecture[d] |
Дата заснавання | XIV стагоддзе |
Матэрыял | Ryukyuan limestone[d] і драўніна |
Сайт |
oki-park.jp/shuri… (англ.) oki-park.jp/shuri… (яп.) oki-park.jp/shuri… (кар.) oki-park.jp/shuri… oki-park.jp/shuri… |
![]() |
Закрыць
Замак Сюры быў рэзідэнцыяй манархаў у часы існавання Рукюскай дзяржавы. Яго працягласць з поўначы на поўдзень складала 270 м, з захаду на ўсход — 400 м. У праекцыі замак нагадваў авал, акружаны моцнымі каменнымі сценамі. Агульная плошча складала 46,167 м². Знешняя сцяна ўмацаванняў і знешні двор мелі чацвёра арачных брам, унутраныя сцены і двор — восем брам. На тэрыторыі ўнутранага двара размяшчаўся галоўны палац і ўрадавыя будынкі рукюскай дзяржавы. Вядомая ў Японіі цырыманіяльная брама з'яўлялася другой брамай знешняй сцяны ўмацаванняў.