Невялікі кулік. Даўжыня цела 25—28 см, маса 155—205 г. Самец зверху залаціста-стракаты, знізу чорны з белай аблямоўкай. Крылы вострыя. Спод крылаў белы. Самка больш бледная (ніз чорна-буры з асобнымі белымі пёрамі). Дзюба і ногі чорныя. У пазагнездавы перыяд самец і самка афарбаваны аднолькава: чорны колер на брушным баку змяняецца дымчатым.
Гняздуе на балоцістай мясцовасці, на вільготных пустках і лугах. Яе арэал пражывання распасціраецца ад Ісландыі і Вялікабрытаніі да цэнтральнай Сібіры, мяжуе на поўначы з арктычнай тундрай. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўднёвая мяжа гнездавога арэала. У Цэнтральнай Еўропе гэтая птушка ўжо амаль знікла.
Гняздуецца невялікімі калоніямі. Манагам. Кладка з 4 яек.
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо/Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш..— Мн.: БелЭн, 2002.— Т.15.— С.333.— 552с.— 10000 экз.— ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.