Залатыя рогі з Галехуса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Залатыя рогі з Галехуса — два залатых рога рознай велічыні, выяўленыя ў Галехусе на поўнач ад Цёндэра ў Паўднёвай Ютландыі (Данія).[1] Даўжэйшы з рогаў быў знойдзены ў 1639 годзе, а другі — у 1734 годзе, усяго ў 15-20 метрах ад месца выяўлення першага.[1] Рогі датуюцца V стагоддзем н.э., на іх намаляваны незразумелыя міфалагічныя фігуры. На меншым з рогаў маецца надпіс старэйшымі рунамі.
Хуткія факты Матэрыял ...
| ||
Залатыя рогі з Галехуса | ||
Матэрыял | золата | |
---|---|---|
Дацкі нацыянальны музей | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Арыгіналы рогаў былі напачатку XIX стагоддзя выкрадзены і пераплаўлены. На аснове захаваных замалёвак рогаў былі створаны копіі, якія захоўваюцца ў Нацыянальным музеі Даніі ў Капенгагене і ў музеі Мёсгард каля Орхуса. Копіі рогаў таксама выкрадаліся (і вярталіся) двойчы.