Забойства Джорджа Флойда
From Wikipedia, the free encyclopedia
25 мая 2020 года афраамерыканец Джордж Флойд памёр у выніку спынення сэрца, выкліканага інтаксікацыяй ужытым ім раней фентанілам у спалучэнні з гвалтоўнымі дзеяннямі паліцэйскага з Мінеапаліса Дэрэка Шовіна, што прыціснуў яму каленам шыю і пратрымаў яго так больш за 7 хвілін, пакуль Джордж ляжаў на дарозе тварам уніз[1][2]. Паліцыянты Томас Лейн і Дж. Аляксандар Куенг таксама дапамагалі трымаць Флойда, тады як паліцэйскі Ту Тао стаяў побач і глядзеў[3]. Падзеі адбыліся падчас арышту Флойда па падазрэнні ў аплаце пакупак у краме падробленым чэкам[4]. Інцыдэнт запісаны некалькімі назіральнікамі на тэлефоны[5]. Відэазапісы, на якіх Флойд неаднаразова казаў: «Я не магу дыхаць», хутка распаўсюджваліся ў сацыяльных медыя і трансляваліся СМІ. Чатыры датычных паліцэйскіх былі звольнены на наступны дзень [6]. Федеральное бюро расследаванняў пачало расследаванне інцыдэнту па просьбе аддзела паліцыі Мінеапаліса, тады як Бюро крымінальнага пераследу Мінесоты разглядала, ці былі дапушчаны парушэнні законаў Мінесоты[7]. Забойства Флойда параўноўваюць з забойствам Эрыка Гарнера 2014 года, які паўтараў «Я не магу дыхаць», і якога задушылі афіцэры, што праводзілі арышт няўзброенага чарнаскурага мужчыны[1].
Як стала вядома пазней, Флойд і Шовін ранней працавалі разам у научным клубе вышыбаламі[8]