Жэрмен Пілон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жэрмен Пілон (фр.: Germain Pilon; каля 1530 — 1590) — французскі скульптар.
Жэрмен Пілон | |
---|---|
фр.: Germain Pilon | |
Дата нараджэння | 1525[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 1590(1590-02-03)[1][3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працаваў пераважна ў круглай пластыцы, выконваў мемарыяльныя і партрэтныя выявы, звяртаўся да сюжэтаў і персанажаў антычных міфаў. Творы Пілона, у большай ступені, чым работы яго сучаснікаў, утрымліваюць рысы маньерызму. Гэта добра бачна нават у такіх кананічных скульптурах, як надмагіллі. Да лепшых адносяцца пахавальні Генрыха II (1563—1570): адно — у выглядзе выяў трох грацый — ушаноўвала месца супакаення сэрца караля, другое ўяўляла сабой велічны маўзалей для цела манарха. У сталых работах Пілон вызначае дамінуючую ролю скульптуры, вызваляючы яе ад падпарадкавання архітэктурнаму ансамблю. Менавіта гэта асаблівасць праявілася ў надмагіллях кардынала Рэне дэ Бірага (1583—1585) і Валянціны Бальбіяні (1583). Жану Пілону належаць выразная выява «Дзіяны» (1555), вострапсіхалагічныя партрэтныя бюсты каралёў Генрыха II (1570) і Карла IX (1580-ыя).