Жэнеўскі фантан (фр. Jet d'eau de Genève, у шматлікіх крыніцах на іншых мовах, у тым ліку і на беларускай, - без перакладу: Jet d'Eau, Жэ д'О) — фантан у Жэневе (Швейцарыя), важная славутасць горада і адзін з самых вялікіх фантанаў ў свеце.
Вышыня фантана складае 140 м. Хуткасць патоку - 500 літраў у секунду. Спажыўная магутнасць помпы, якая працуе ад сеткі з напругай 2400 В, - 500 кВт. Хуткасць бруі складае 200 км/гадз.
Гісторыя
Упершыню фантан быў устаноўлены ў 1886 годзе, крыху ніжэй па плыні ад сённяшняга месцазнаходжання. У 1891 годзе ў гонар 600-гадовай гадавіны Швейцарскай Канфедэрацыі фантан быў устаноўлены ў самім горадзе для ўсеагульнага агляду.
У той час яго максімальная вышыня складала 90 метраў. На сённяшнім месцы фантан усталяваны ў 1951 годзе на помпавай станцыі, якая знаходзіцца ў возеры пад ім, каб выкарыстоўваць ваду не з вадаправода, як гэта было раней, а з самога возера. З 2003 года фантан працуе штодня. Яго адключаюць толькі пры моцным ветры і ў мароз.
Галерэя
- Вясёлка
- Падсвятленне фантана
- Паблізу фантана
- Фантан уначы
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жэнеўскі фантан
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 12 ліпеня 2007.
- Jet d`Eau на карце Google
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.