From Wikipedia, the free encyclopedia
Жэлю Міцеў Жэлеў (3 сакавіка 1935, Весялінава, Балгарыя — 30 студзеня 2015) — балгарскі філосаф і палітык, першы абраны дэмакратычным шляхам Прэзідэнт Рэспублікі Балгарыі.
Жэлю Жэлеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
балг.: Желю Желев | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Пётр Стаянаў | ||||||
Нараджэнне |
3 сакавіка 1935[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
30 студзеня 2015[3][4][…] (79 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | балг.: Желю Митев Желев | ||||||
Жонка | Maria Zheleva[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Партыя |
|
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прэзідэнт Балгарыі з 1990 па 1997 гады (займаў пасаду два тэрміны: 1990—1992, 1992—1997).
Жэлю Жэлеў нарадзіўся 3 сакавіка 1935 года ў сяле Весялінава, Шуменская вобласць. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Другой мужчынскай гімназіі ў Шумен, у 1958 годзе скончыў Сафійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «філасофія».
Пачаў працоўную дзейнасць сакратаром камітэта ДКМС ў родным сяле, дзе ў 1960 годзе быў прыняты ў БКП.
У 1961—1964 гадах вучыўся ў аспірантуры філасофскага факультэта на кафедры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Сафійскага ўніверсітэта імя Клімента Ахрыдскага. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 1988 годзе — доктарскую дысертацыі.
У 1975 годзе паступіў на працу ў Інстытут культуры. У 1977—1982 гадах загадчык секцыяй культуры і асобы ў Інстытуце.
У 1967 годзе скончыў працу над кнігай «Фашызм», якая будзе выдадзена толькі 15 гадоў пазней (у 1982 годзе) выдавецтвам «Народная младеж» накладам 10 тысяч асобнікаў. Праз тры тыдні кніга будзе забароненая і канфіскавана з кніжных магазінаў з-за відавочнага падабенства паміж фашысцкай дыктатурай і сацыялістычным ладам. Аднак 6 тысяч асобнікаў будзе ўсё ж прададзена.
Доктар філасофскіх навук (працы ў галіне анталогіі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.