![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Zywila_Cover.jpg/640px-Zywila_Cover.jpg&w=640&q=50)
Жывіля
расказ Адама Міцкевіча / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Жыві́ля» (польск.: Żywila) — адзін з першых твораў Адама Міцкевіча, расказ[2] у стылі класіцызму, напісаны ў 1818 годзе[3] і ўпершыню быў агучаны на пасяджэнні філаматаў 1 студзеня 1819 года[4]. Упершыню выдадзены ў Віленскім тыднёвіку ў 1819 годзе ў Вільні. Доўгі час заставаўся амаль невядомы, пакуль не быў перавыдадзены ў Парыжы ў 1866 годзе сынам Адама Міцкевіча Уладзіславам, які напісаў да расказу прадмову, дзе апісаў працэс яго стварэння. Расказ Жывіля быў напісаны ў форме падання з характэрнай старапольскай мовай. Жывіля натхніла Міцкевіча да напісання пазней Гражыны і Конрада Валенрода. Ужо ў 1822 годзе расказ Жывіля быў перакладзены на літоўскую мову Сіманасам Даўкантасам.
Жывіля | |
---|---|
Żywila. Powiastka z dziejów litewskich | |
![]() Вокладка выдання 1866 года | |
Жанр | проза |
Аўтар | Адам Міцкевіч |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 1817—1819[1] |
Дата першай публікацыі | 1819 |
Асобнае выданне | 1866 |
Выдавецтва | Tygodnik Wileński (№ 123, 28.02.1819), Librairie du Luxembourg (1866) |
Месца публікацыі | Вільнюс |
Электронная версія | |
Расказ Жывіля — гэта характэрная для класіцызму[5] ў літаратуры і мастацтве адсылка да жанчыны-гераіні, найбольш яскрава ўвасобленай у антычнай традыцыі Плутархам[6]. Падобны сюжэт быў папулярны і ў мастацтве, як, напрыклад, у карціне Жака-Луі Давіда Сабінянкі (фр.) (бел. 1799 года. Іншыя творы неакласічнага мастацтва, як, напрыклад, адна з папярэдніх карцінаў Жака-Луі Давіда Клятва Гарацыяў (фр.) (бел. 1784 года ўвасаблялі ідэю патрыятызму і адднасці Радзіме.