Жоўцевыя кіслоты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жо́ўцевыя кісло́ты — высокамалекулярныя монакарбонавыя поліцыклічныя кіслоты з класа стэроідаў, вытворныя халанавай кіслаты. Утвараюцца ў клетках печані чалавека і многіх жывёльных арганізмаў і выдзяляюцца з жоўцю.
Жоўцевыя кіслоты, што атрымліваюць з жоўці вышэйшых жывёл, выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці як сыравіна для вытворчасці палавых гармонаў і інш.