From Wikipedia, the free encyclopedia
Жоўтая ліхаманка, таксама вядомая пад назвамі жоўты джэк і амарылёз[3], — вострая вірусная хвароба.[4] У большасці выпадкаў сімптомы ўключаюць ліхаманку, дрыжыкі, страту апетыту, моташнасць, цяглічны боль, асабліва ў спіне, галаўны боль[4]. Сімптомы звычайна слабеюць на працягу пяці дзён.[4] У некаторых асоб праз некалькі дзён паляпшэння ліхаманка вяртаецца, адчуваецца боль у жываце, пачынаецца пашкоджанне печані, што выклікае жаўтуху[4]. Калі гэта адбываецца, таксама расце рызыка нырачнай недастатковасці[4].
Хвароба выклікаецца вірусам жоўтай ліхаманкі і распаўсюджваецца праз укусы жаночых асобін камароў.[4] Захворванне закранае толькі людзей, іншых прыматаў і камароў некалькіх відаў[4]. У гарадах распаўсюджваецца пераважна камарамі віду Aedes aegypti[4]. Вірус належыць да тыпу вірусаў РНК роду Flavivirus[5]. Хвароба цяжка распазнаецца, асабліва на ранніх стадыях[4]. Для пацвярджэння дыягностыкі неабходны аналіз крыві з дапамогай рэакцыі ланцужка палімеразы[6].
Бяспечная і эфектыўная вакцына ад жоўтай ліхаманкі існуе, у некаторых краінах патрабуецца вакцынацыя падарожнікаў[4]. Іншыя меры для папярэджання распаўсюджвання хваробы ўключаюць зніжэнне колькасці камароў-носьбітаў[4]. У рэгіёнах, дзе часта сустракаецца жоўтая ліхаманка, але рэдка прымяняецца вакцынацыя, неабходная ранняя дыягностыка захворвання і імунізацыя вялікіх груп папуляцый для папярэджання выбухаў хваробы[4]. Пасля інфікавання праводзіцца сімптаматычнае лячэнне, адсутнічаюць эфектыўныя сродкі супраць віруса[4]. Сярод асоб з сур'ёзным захворваннем смяротнасць складае палову выпадкаў ва ўмовах адсутнасці лячэння[4].
Жоўтая ліхаманка штогод выклікае 200 000 выпадкаў інфікавання і 30 000 смерцяў[4], амаль 90 % адбываецца ў Афрыцы[6]. Прыблізна мільярд чалавек жыве ў рэгіёне, дзе распаўсюджана гэтая хвароба[4]. Яна часта сустракаецца ў трапічных рэгіёнах Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі, але не ў Азіі[4][7]. З 1980-х гг. колькасць выпадкаў захворвання жоўтай ліхаманкай павялічваецца[4][8]. Мяркуецца, што гэта выклікана наступнымі прычынамі: наяўнасць імунітэту ў меншай колькасці людзей, рост гарадскога насельніцтва, актыўнае перамяшчэнне насельніцтва і змена клімату[4]. Хвароба паходзіць з Афрыкі, адкуль яна распаўсюдзілася на Паўднёвую Амерыку праз гандаль рабамі ў XVII стагоддзі[3]. З XVII ст. некалькі вялікіх выбухаў захворвання адбылося ў Амерыцы, Афрыцы і Еўропе[3]. У XVIII і XIX стст. жоўтая ліхаманка лічылася адной з найбольш небяспечных інфекцыйных хвароб[3]. Вірус жоўтай ліхаманкі быў першым адкрытым вірусам чалавека[5].
{{cite book}}
: |editor=
мае агульную назву (даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.