From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан-Франсуа Мармантэль (фр.: Jean-François Marmontel; 11 ліпеня 1723 — 31 снежня 1799) — французскі пісьменнік, філосаф і драматург. Член Французскай акадэміі (1763).
Жан-Франсуа Мармантэль | |
---|---|
фр.: Jean-François Marmontel | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1723[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1799[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Марцін Мармантэль[d] |
Маці | Марыяна Гурдэ[d] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | філосаф, палітык, журналіст, паэт, гісторык, драматург, лібрэтыст, пісьменнік, літаратурны крытык, энцыклапедыст, раманіст |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Мармантэль нарадзіўся ў беднай сям’і ў Бор-лез-Оргу ў Карэзе. Пасля навучання ў езуіцкай школе займаў нядоўга кафедру філасофіі ў Тулузе, у езуіцкай калегіі.
У 1743 годзе Мармантэль напісаў сваю першую оду «L’Invention de la poudre à canon», думаючы атрымаць за яе прыз на «Jeux Floraux», але пацярпеў няўдачу. Ён звярнуўся да Вальтэра са скаргай на несправядлівасць суддзяў; такім чынам паміж імі завязалася сяброўства, якое доўжылася ўсё жыццё. Пры садзейнічанні Вальтэра Мармантэль выдаваў «Observateur littéraire». У 1748 годзе Мармантэль напісаў трагедыю «Denys le tyran», за якой рушылі ўслед «Aristomène» (1749), «Cléopâtre» (1750), «Les Héraclides» (1752), «Égyptus» (1753); усе яны мелі ў свой час поспех. Найлепшыя з аповедаў: «Alcibiade ou le moi», «Soliman II», «La mauvaise mère» і інш. Вядомасцю карыстаецца таксама гістарычны раман Мармантэля «Bélisaire» (1767), які падвергся пераследу Сарбоны за пропаведзь верацярпімасці.
У 1783 годзе, пасля смерці д’Аламбера, Мармантэль быў прызначаны сакратаром Акадэміі, а ў 1786 годзе атрымаў прафесарскую кафедру. Свае працы па гісторыі літаратуры, надрукаваныя ў «Encyclopédie», Мармантэль сабраў у кнігу «Éléments de littérature», якая карыстаецца такой жа вядомасцю, як «Lycée» Лагарпа.
Мармантэль напісаў лібрэта для опер, аперэтак і балетаў: балет «Кефал і Прокрыс» для кампазітара Андрэ Грэтры, «La Guirlande» (1751), «Acanthe et Céphise» (1751), «Hercule mourant» (1761) і інш. З іншых яго сачыненняў у прозе і вершах вядомыя: «Létablissement de l'École militaire» (1751), «Vers sur la convalescence du Dauphin» (1752), «Poétique française» (1763), «Mémoire sur la régence du duc d’Orléans» (1788), «Nouveaux contes moraux» (1792) і г. д.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.