From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан-Жак Дэсалін (фр.: Jean-Jacques Dessalines; 20 верасня 1758, Гвінея — 17 кастрычніка 1806, Порт-о-Прэнс, Гаіці) — лідар гаіцянскай рэвалюцыі і першы кіраўнік незалежнай Гаіці. Першапачаткова генерал-губернатар, Дэсалін пазней абвясціў сябе імператарам Жакам I (1804—1806). Лічыцца заснавальнікам Гаіці.[4]
Жак I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Jeun-Jacques Dessalines гаіц. крэольск.: Janjak I | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 8 кастрычніка 1804 | ||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Данацін-Мары-Жазеф дэ Віміер дэ Рашамбо | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
Нараджэнне |
20 верасня 1758[1][2] |
||||||
Смерць |
17 кастрычніка 1806[3] (48 гадоў)
|
||||||
Род | Дэсаліны | ||||||
Жонка | Мары-Клэр Фелісітэ[d] | ||||||
Дзеці |
Сыны: Жак Б'ен-Эмэ, Луі, Альбер Дачка: Марыя-Франсуаза-Селiмена, Селесціна, Жанна-Сафія |
||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хрышчоны пад імем Жак, спачатку насіў прозвішча свайго першага гаспадара Дзюкло, чыім рабом ён быў, затым быў набыты крэолам па прозвішчы Дэсалін, які прысвоіў яму сваё прозвішча. Дэсалін служыў афіцэрам у французскай арміі, калі калонія супрацьстаяла Іспаніі і Вялікабрытаніі. Пазней стаў камандзірам у паўстанні супраць Францыі. Як асноўны ваенны камандзір першапачатковага лідара рэвалюцыі Тусена-Луверцюра, ён правёў шмат паспяховых кампаній, уключаючы бітву за Крыт-а-П’яро.
Пасля здрады і захопу Тусена Луверцюра ў 1802 годзе, Дэсалін стаў лідарам рэвалюцыі. Ён перамог французскую армію ў бітве пры форце Верц’ер ў 1803 годзе, апошняй бітве рэвалюцыі. Аб’явіўшы Гаіці незалежнай дзяржавай у 1804 годзе, Дэсалін быў абраны саветам генералаў заняць пасаду генерал-губернатара. Ён загадаў расправу над белым гаіцянскім насельніцтвам, у выніку чаго ў перыяд з лютага па красавік 1804 года загінулі паміж 3000 і 5000 людзей.[5] У верасні 1804 года ён абвясціў сябе імператарам і правіў да 1806 года, калі быў забіты ў выніку змовы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.