![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6e/Damas_de_Blanco_demonstration_in_Havana%252C_Cuba.jpg/640px-Damas_de_Blanco_demonstration_in_Havana%252C_Cuba.jpg&w=640&q=50)
Жанчыны ў белым
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Жанчы́ны ў бе́лым» (ісп.: Damas de Blanco) — кубінскі грамадскі рух, заснаваны ў 2003 годзе пасля хвалі рэпрэсій, вядомай як «Чорная вясна». Пачынаўся як штотыднёвыя шэсці ў белых вопратках (сімвал чысціні і цноты) жонак і іншых сваякоў зняволеных кубінскіх дысідэнтаў. Рух пратэстуе супраць таталітарызму кубінскага рэжыму, пераследу праваабаронцаў, турэмнага зняволення шматлікай колькасці палітвязняў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6e/Damas_de_Blanco_demonstration_in_Havana%2C_Cuba.jpg/640px-Damas_de_Blanco_demonstration_in_Havana%2C_Cuba.jpg)
У 2005 годзе Еўрапейскі парламент узнагародзіў рух «Жанчын у белым» прэміяй «За свабоду думкі» імя Сахарава.