карціна Тыцыяна From Wikipedia, the free encyclopedia
«Жанчына перад люстэркам» (італ.: Donna con uno specchio) — карціна Тыцыяна, напісаная каля 1515 года. У наш час знаходзіцца ў 7-м зале на 1-м паверсе галерэі Дэнон у Луўры. Код: INV. 755.
На карціне намалявана прыгожая маладая жанчына, якая расчэсвае валасы перад маленькім люстэркам, якое трымае для яе мужчына. Яе спіна адлюстроўваецца ў іншым, выпуклым, люстэрку. Карціна характэрная для творчасці Тыцыяна гэтага перыяду і з'яўляецца выразам гарманічнага тыцыянскага класіцызму, даведзенага мастаком да дасканаласці[1].
Існуе падобная карціна, якая адлюстроўвае жанчыну, якая прычэсваецца, і юнака, які трымае люстэрка. Яна захоўваецца ў Празе. Мадэллю для карціны стала Віяланта, палюбоўніца і натуршчыца Тыцыяна[2]. Іншая (састарэлая) версія абвяшчае, што на карціне намалявана Лаўра Дыянці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.