Жаночае малако
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жаночае малако — пажыўная вадкасць, якая выпрацоўваецца малочнымі залозамі жанчыны. Жаночае малако па сваім складзе максімальна адпавядае харчовым патрабаванням дзіцяці ў перыяд груднога выкормлівання. Акрамя гэтага, жаночае малако выконвае функцыі імуннай абароны і рэгуляцыі росту дзіцяці.