From Wikipedia, the free encyclopedia
Жак Куртуа́ (фр.: Jacques Courtois; празваны Бургіньён, фр.: le Bourguignon, фр.: il Borgognone; 1621—1676) — французскі жывапісец і гравёр, майстар батальных сцэн.
Жак Куртуа | |
---|---|
фр.: Jacques Courtois | |
Дата нараджэння | 12 лютага 1621[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1676[5][6][…] ці 14 лістапада 1676[3][4][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, гравёр, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Уплыў | Jean-Pierre Courtois[d] і Гвіда Рэні |
Уплыў на | Joseph Parrocel[d] і Pandolfo Reschi[d][8] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Куртуа нарадзіўся ў 1621 годзе ў мястэчку Сент-Іпаліт. Сын мастака Жана-П’ера Куртуа. У яго было два малодшыя браты, якія таксама сталі мастакамі: Гіём Куртуа (1628—1679) і Жан-Франсуа (каля 1627—?).
Атрымаўшы першыя ўрокі жывапісу ў свайго бацькі, Куртуа яшчэ ў юнацтве адправіўся ў Італію, дзе паступіў у салдаты, каб лепш пазнаёміцца з ваенным жыццём і маляваць батальныя сцэны. У Рыме Куртуа знаходзіцца пад уражаннем творчасці баталіста Мікеланджэла Чарквоцы. Вялікі ўплыў на развіццё мастака аказалі і «Бітва Канстанціна» Рафаэля, і батальныя сцэны Сальватара Розы. У 1640 годзе ў Фларэнцыі браў урокі ў баталіста Яна Аселейна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.