From Wikipedia, the free encyclopedia
Жак Брэль (англ.: Jacques Brel; 8 красавіка 1929, Схарбек, Бельгія — 9 кастрычніка 1978, Бабіньі, Францыя) — бельгійскі франкамоўны паэт , спявак, акцёр , кінарэжысёр і гітарыст.
Жак Брэль | |
---|---|
фр.: Jacques Brel | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 8 красавіка 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 1978[1][2][…] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Thérèse Michielsen[d][3] |
Дзеці | France Brel[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, шансанье, аўтар-выканаўца, гітарыст, кампазітар, кінаакцёр, кінарэжысёр, акцёр, паэт, пісьменнік, сцэнарыст |
Інструменты | гітара і вакал |
Жанры | шансон |
Аўтограф | |
fondationbrel.be (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Нарадзіўся ў Схарбеку (Брусельскі сталічны рэгіён). З ранняга ўзросту ўдзельнічаў у аматарскіх спектаклях. Бацька Жака працаваў у Cominex, імпартна-экспартнай фірме, а пазней стаў судырэктарам кампаніі, якая выпускала кардонныя вырабы. Ён прымусіў сына далучыцца да сямейнага бізнесу, хоць Жак не меў да гэтага ніякай схільнасці.
У 1951 годзе Брэль ажаніўся з Тэрэзай Міхільсен (Мішэльсен), у тым жа годзе ў іх нарадзілася дачка Шанталь. З 1952 года пісаў песні, якія ён выконваў у сямейным коле або на вечарынках у брусельскіх кабарэ. У 1953 годзе выйшла яго першая пласцінка на 78 абаротаў — яе чакаў правал. Неўзабаве пасля гэтага Брэль з’ехаў у Парыж на запрашэньне вядомага дзеяча культуры Жака Канеці, які адкрыў талент маладога бельгійца. У 1955 годзе жонка з дзецьмі пераехалі да яго ў Францыю.
У лютага 1954 года Брэль запісаў кружэлку з 9 песень на студыі «Філіпс», але ні камерцыйнага, ні творчага поспеху яна не прынесла. У тым жа годзе Канеці адправіў спевака ў туры: Брэль выступаў у розных гарадах Бельгіі і Францыі, у Амстэрдаме, Лазане, Паўночнай Афрыцы.
У 1956 годзе Брэль пачаў супрацоўнічаць з піяністам-акампаніятарам і аркестрантам Франсуа Раберам, у 1957 годзе ў яго з’явіўся другі акампаніятар, Жэрар Жуанест — для канцэртных выступленняў. Яго чарговы альбом атрымаў Гран-пры Акадэміі Шарля Кро. З 1958 года Брэль актыўна выступаў у прэстыжных залах «Алімпія» і «Бабіно», «Альгамбра».
У кастрычніку 1965 года Брэль гастраляваў па Савецкім Саюзе: у яго турнэ ўвайшлі Баку, Масква, Ленінград, Тбілісі. На піку поспеху ў 1966 годзе Брэль вырашыў пакінуць сцэну. 16 мая 1967 года ў Рубэ адбыўся яго апошні канцэрт.
У 1967 годзе Брэль дэбютаваў як кінаакцёр ў фільме Андрэ Каята «Прафесійная рызыка» у ролі настаўніка, якога з помсты вучаніца абвінавачвае ў згвалтаванні. У 1968 годзе — у спектаклі «Чалавек з Ламанчы» Дэйла Васермана, у якім сыграў адразу дзве ролі: Дон Кіхота і Сервантэса. У 1971 годзе Марсель Карнэ зняў Брэля ў сваёй карціне «Забойцы імем парадку», дзе ён сыграў ролю служкі правасуддзя, які ўступае ў барацьбу са злачынцамі-паліцыянтамі. Эдуар Малінаро выкарыстаў яго камедыйнае дараванне ў сваіх стужках «Мой дзядзька Бенжамен» (1969) і «Зануда» (1973), а Клод Лелуш — у бурлескнай ролі ў карціне «Прыгода — гэта прыгода» (1972). Брэль таксама сам паставіў два фільмы («Франц», 1971 і «Дзікі Захад», 1973). У 1973 годзе Жак растаўся і з кінематографам.
Жак Брэль сканаў 9 кастрычніка 1978 года ў парыжскім прыгарадзе Бабіньі з-за тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі. Таксама трыма месяцамі раней лекары выявілі ў яго рак. Пахаваны спявак на Маркізскіх астравах — побач з Полем Гагенам. Намаляваны на бельгійскай паштовай марцы 1988 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.