From Wikipedia, the free encyclopedia
Жад — агульная назва мінералаў жадэіту і нефрыту. Назва паходзіць ад ісп.: piedra de ijada — «паяснічны камень» і была дана іспанцамі пры заваяванні Амерыкі ў сувязі з прыпісанымі каменю ўласцівасцямі талісмана, які вылечвае нырачныя хваробы.
У 1863 годзе французскі вучоны А. Дэмур выявіў, што гэты вязкі камень, вядомы чалавеку некалькі тысячагоддзяў, можа быць двума рознымі мінераламі. У гемалогіі жадам могуць няправільна зваць шматлікія зялёныя непразрыстыя мінералы, з прычыны таго, што на вока адрозніць іх цяжка[1].
Жад можна зблытаць з агальматалітам, амазанітам, авантурынам, грасулярам, праземам, прэнітам, серпенцінам, смітсанітам, хрызапразам.
У старажытныя часы жад з-за сваёй трываласці і вязкасці ўжываўся для вырабу інструментаў, прылад працы і зброі. У Кітаі жад выкарыстоўваўся для вырабу прадметаў культу і знакаў дзяржаўнай улады. У Амерыцы індзейцамі жад цаніўся даражэй за золата. Пасля ўварвання заваёўнікаў мастацтва разьбы па жаду, якім віртуозна валодалі старажытныя індзейцы, было страчана. У Кітаі мастацтва разьбы па жаду развіваецца дагэтуль. Там апрацоўваецца не толькі мясцовы нефрыт, але і завазны з М'янмы жадэіт. Найбольш вядомыя цэнтры мастацкага рамяства ў Ганконгу, Пекіне і Гуанчжоу.
Існуе шмат імітацый жаду. Сярод іх найбольш вядомыя дублеты — пласцінкі з несамавітага мінерала пакрываюцца празрыстым жадэітам, прыляпляюцца зялёным клеем. Для паляпшэння колеру праводзяць афарбоўванне мінерала.
З'яўляецца сімвалам канадскай правінцыі Брытанская Калумбія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.