From Wikipedia, the free encyclopedia
Жава́льная гу́мка (жу́йка, жвачка; англ.: Chewing gum) — кулінарны выраб, які складаецца з неядомай эластычнай асновы і розных смакавых і араматычных дадаткаў. Прызначана для ачысткі зубоў і поласці рота, маскіроўкі непрыемных пахаў, ці проста для жавання як забавы. Падчас ужывання жавальная гумка практычна не памяншаецца ў аб’ёме, але ўсе напаўняльнікі паступова раствараюцца, пасля чаго аснова становіцца нясмачнай і звычайна выкідваецца.
Жавальная гумка была вядома старажытным грэкам, ацтэкам і мая, якія жавалі смалу дрэў, застылы сок гевеі, каўчук. Сучасная жавальная гумка была запатэнтавана ў ЗША ў 1869 годзе дантыстам. Са шматлікіх відаў жавальнай гумкі ў якасці забавы можна выдзімаць бурбалкі, якой у англамоўных краінах далі назву bubble gum (гэта значыць штосьці накшталт «гумка для бурбалак»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.