![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/93/EP_Strasbourg_hemicycle_l-gal.jpg/640px-EP_Strasbourg_hemicycle_l-gal.jpg&w=640&q=50)
Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму адзначаецца 23 жніўня, у дзень падпісання дагавора аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам, «які падзяліў Еўропу на сферы ўплыву». Абвешчаны Еўрапейскім парламентам 2 красавіка 2009 года[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/93/EP_Strasbourg_hemicycle_l-gal.jpg/640px-EP_Strasbourg_hemicycle_l-gal.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Bundesarchiv_Bild_183-H27337%2C_Moskau%2C_Stalin_und_Ribbentrop_im_Kreml.jpg/640px-Bundesarchiv_Bild_183-H27337%2C_Moskau%2C_Stalin_und_Ribbentrop_im_Kreml.jpg)
Прапанова аб усталяванні дня памяці была высунута ў «Пражскай дэкларацыі аб еўрапейскім сумленні і камунізме», падпісанай 3 чэрвеня 2008 года Вацлавам Гавелам і шматлікімі членамі Еўрапейскага парламента. 23 верасня 2008 года 409 членаў Еўрапейскага парламента падпісалі дэкларацыю, якая падтрымлівае ўсталяванне памятнага дня[1]. У Дэкларацыі зазначаліся «масавыя дэпартацыі, забойствы і акты заняволення, здзейсненныя ў кантэксце актаў агрэсіі з боку сталінізму і нацызму, якія трапляюць пад катэгорыю ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці. Паводле нормаў міжнароднага права, да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці не ўжываецца тэрмін даўнасці».
2 красавіка 2009 года Еўрапейскі парламент прыняў закон аб дні памяці шляхам галасавання (533 - за, 44 - супраць, 33 - устрымаліся)[1].
У далейшым, напачатку ліпеня 2009 года парламенцкая Асамблея АБСЕ на выніковым паседжанні ў Вільнюсе большасцю галасоў ухваліла рэзалюцыю «Аб аб'яднанні разрозненай Еўропы», якая асуджае таталітарныя рэжымы XX стагоддзя — нацызм і сталінізм[2].