Еўрамайдан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрамайдан (укр.: Євромайдан) — масавыя акцыі пратэсту ва Украіне. Пачалі адбывацца з 21 лістапада 2013 года пасля таго, як украінскі ўрад спыніў падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС. 29 лістапада пачалася новая хваля пратэстаў, бо на паседжанні Еўрапейскага партнёрства ў Вільнюсе не было парафіравана Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. 1 снежня ў дэманстрацыях на вуліцах Кіева прынялі ўдзел ад 350000 да 700000 чалавек.
Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Украіны, колькасць пацярпелых падчас сутычак у Кіеве з 18 лютага дасягнула 1 820 чалавек, з якіх 1 222 былі шпіталізаваныя. З пачатку сутыкненняў загінулі і памерлі 106 асоб (станам на 17.04.2014)[1].