Елісейскія палі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Елісейскія палі або Шанз-Элізэ (фр.: avenue des Champs-Élysées або les Champs-Élysées, або проста les Champs) — адна з галоўных магістраляў у VIII акрузе Парыжа. Елісейскія палі распасціраюцца ад плошчы Канкорд да Трыумфальнай аркі. Працягласць 1915 м, шырыня 71 м.
Назва паходзіць ад Елісейскіх палёў (Ἠλύσιον πεδίον) з грэчаскай міфалогіі, дзе яны абазначаюць краіну падземнага царства, у якой пануе вечная вясна і праводзяць бесклапотны час героі і людзі, якія вялі праведны лад жыцця.
Паводле папулярнага стэрэатыпа, Елісейскія палі — самая прыгожая вуліца ў свеце (фр.: la plus belle avenue du monde). Па прычыне высокага кошту нерухомасці ў дамах па Елісейскіх палях нямнога жыхароў, у будынках размяшчаюцца пераважна магазіны і офісы.
Елісейскія палі знаходзяцца ў паўночна-заходняй частцы горада і пралягаюць з усхода на захад паміж плошчай Згоды, дзе ўзвышаецца Луксорскі абеліск, і плошчай Шарля дэ Голя, у цэнтры якой стаіць Трыумфальная арка.
Елісейскія палі ляжаць строга па гістарычнай восі, іх можна умоўна падзяліць на дзве зоны: паркавую і магазінную. Ад плошчы Згоды да Круглай плошчы па абодва бакі праспекта прасціраецца парк 700 м даўжынёй і 300-400 м шырынёй. Ад Круглай плошчы Елісейскія палі працягваюцца на захад, дзе ў так званай магазіннай частцы знаходзяцца шматлікія банкі, офісы авіякампаній, кінатэатры, рэстараны і магазіны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.