Ежы Эмерыкавіч Чапскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ежы Чапскі альбо Юрый[2] Эмерыкавіч Чапскі (Гутэн-Чапскі) (польск.: Jerzy Czapski (Hutten-Czapski), руск.: Ежи Чапский / Георгий (Юрий) Эмерикович Чапский (Гуттен-Чапский)), 14 лістапада 1861 — 25 ліпеня 1930, — грамадскі дзеяч Расійскай імперыі, Беларусі і Польшчы, буйны землеўласнік і арганізатар сельскагаспадарчай дзейнасці ў Беларусі, (па факту, з перапынкам) мінскі губернскі маршалак (1918—1920). Адзін з лідараў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Уваходзіў у палітычную групоўку «краёўцаў», а пазней «віленскіх кансерватараў». Належаў да каталіцкага графскага роду Чапскіх (альбо поўнасцю — Гутэн-Чапскіх) гербу «Ляліва» зменены (герб «Гутэн-Чапскі»).
Хуткія факты Ежы Эмерыкавіч Чапскі, Мінскі губернскі маршалак ...
Ежы Эмерыкавіч Чапскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() Герб «Ляліва» зменены (Герб «Гутэн-Чапскі») | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сцяпан Мікалаевіч Сорнеў (1864—1933) | ||||||
Пераемнік | няма (пасада скасавана) | ||||||
Нараджэнне |
14 лістапада 1861(1861-11-14)[1] |
||||||
Смерць |
25 ліпеня 1930(1930-07-25) (68 гадоў)
|
||||||
Род | Чапскія | ||||||
Бацька | Эмерык Каралевіч Чапскі | ||||||
Маці | Эльжбета-Караліна фон Меендорф[d] | ||||||
Жонка | 1) графіня Юзэфа (Юзэфа-Марыя-Караліна-Сідонія) фон Тун-Гогенштэйн (1867—1903). Шлюб 7 жніўня 1886 года. 2) Паліна Ахматава (народжаная Аненкава) (1873—1955). Шлюб у 1925 годзе. | ||||||
Дзеці | 1) Леапальдзіна (1887—1969); 2) Эльжбета (1888—1972); 3) Караліна (1891—1967); 4) Марыя (1894—1981); 5) Юзаф (Юзаф-Эмерык-Ігнат-Антон-Франц-дэ Паўла-Марыя) (1896—1993); 6) Станіслаў (Станіслаў-Франц-дэ Паўла-Марыя-Герсан) (1898—1959); 7) Роза (1901—1986) | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
![]() |
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чапскі.