![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b1/Van-willem-vincent-gogh-die-kartoffelesser-03850.jpg/640px-Van-willem-vincent-gogh-die-kartoffelesser-03850.jpg&w=640&q=50)
Едакі бульбы
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Едакі бульбы» (нідэрл.: De Aardappeleters) — карціна нідэрландскага мастака Вінцэнта Ван Гога, якую ён напісаў у красавіку 1885 года ў нідэрландскім паселішчы Нюэнен. Цяпер яна размешчана ў Музеі Ван Гога ў Амстэрдаме. Гэта першая карціна, створаная мастаком у так званы «нюэненскі перыяд», у які пачала выяўляцца мастацкая манера мастака.
Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...
| ||
Вінцэнт ван Гог | ||
Едакі бульбы. 1885 | ||
De Aardappeleters | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | масла | |
Памеры | 82 × 114 см | |
Музей Вінцэнта ван Гога, Амстэрдам | ||
(інв. s0005V1962[1]) | ||
![]() |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/Roman_Semashkevich._The_Potato_Eaters.jpg/640px-Roman_Semashkevich._The_Potato_Eaters.jpg)
У сваім лісце брату Тэа мастак пісаў пра карціну:
![]() |
У ёй я імкнуўся падкрэсліць, што гэтыя людзі, якія ядуць сваю бульбу пры святле лямпы, тымі ж рукамі, якія яны цягнуць да споду, рылі зямлю; такім чынам, халсціна гаворыць пра цяжкую працу і пра тое, што персанажы пачэсна зарабілі сваю ежу. | ![]() |