From Wikipedia, the free encyclopedia
ЕС ПЭВМ — персанальныя камп’ютары серыі ЕС (Единой Системы), у асноўным, савецкія клоны персанальных камп’ютараў IBM PC, распрацаваныя ў 1980-я гады ў НИИЭВМ (г. Мінск). Вырабляліся на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі (МВА ВТ), некаторыя мадэлі — на Брэсцкім электрамеханічным заводзе і ў краінах СЭВ (ГДР, Балгарыя).
Мадэль | Сканч. распрацоўкі | Дзе вырабляліся | Гады вырабу | выраблена, шт. |
---|---|---|---|---|
ЕС-1834 | 1986 | Robotron, ГДР | ||
ЕС-1835 | 1989 | Robotron, ГДР | ||
ЕС-1839 | Ізот, НРБ | |||
ЕС-1840 | 1986 | МВА ВТ | 1986 — 1989 | 7461 |
ЕС-1841 | 1987 | МВА ВТ | 1987 — 1995 | 83937 |
ЕС-1842 | 1988 | МВА ВТ | 1988 — 1996 | 10193 |
ЕС-1843 | 1990 | МВА ВТ | 1990 — 1993 | 3012 |
ЕС-1845 | 1988 | Брэст | 1989 — ? | |
ЕС-1849 | 1990 | МВА ВТ | 1990 — 1997 | 4966 |
ЕС-1850 | 1989 | |||
ЕС-1851 | 1991 | МВА ВТ | 1991 — 1997 | 3142 |
ЕС-1855 | 1991 | Брэст | 1992 — ? | |
ЕС-1863 | 1991 | МВА ВТ | 1991 — 1997 | 3069 |
ЕС-1864 | 1991 | |||
ЕС-1865 | 1992 |
Персанальны камп’ютар вытворчасці фабрыкі «Robotron» (ГДР). Клон IBM PC/XT.
Персанальны камп’ютар вытворчасці фабрыкі «Robotron» (ГДР). Клон IBM PC/AT.
Персанальны камп’ютар вытворчасці фабрыкі «Ізот» (Балгарыя). Больш вядомы як «Правец 16». Клон IBM PC/XT.
АЗП — 512 кілабайтаў.
16-разрадны IBM PC-сумяшчальны камп’ютар збудаваны на працэсары К1810ВМ86 (аналаг Intel 8086) з тактавай частатой 4,77 МГц.
У якасці праграмнага забеспячэння выкарыстоўваліся:
Сумяшчальная з IBM PC і ЕС-1840 16-разрадная ПЭВМ на працэсары К1810ВМ86 з частатой 4,77 МГц, АЗП да 1 МБ; два НГМД; НМД тыпу «вінчэстар» на 5,10 ці 21 МБ Seagate. Відэаадаптар CGA з падтрымкай растравай графікі 160×100, 320×200, 640×200 пунктаў.
Таксама існавала мадыфікацыя ЕС-1845 — гэта ЕС-1841 для спецыяльнага ўжывання. Кнопка «TURBO» адсутнічала.
IBM PC XT/AT сумяшчальная 16-разрадная ПЭВМ з АЗП да 2 Мб на працэсары К1810ВМ86М (магчымасць эмуляцыі i80286) з тактавай частатой 10 МГц; два НЦМД ёмістасцю 720 Кб; НМД тыпу «вінчэстар» на 20 Мб, хуткасць абмену 5 Мбіт/с. Дысплей чорна-белы ці каляровы, EGA, 16 і 64 градацый яркасці ці колераў, тэкставы рэжым — 25 альбо 43 радкі па 80 сімвалаў, графічныя рэжымы да 640 × 350 пунктаў. Універсальная клавіятура, 110 клавіш, у тым ліку 12 функцыянальных. Маніпулятар тыпу «мыш». Інтэрфейсы: паралельны (ИРПР-М), паслядоўны (С2), інтэрфейс лакальнай сеткі «Эстафета».
Лакальная сетка «Эстафета» — кальцавая, да 125 камп’ютараў, адлегласць паміж машынамі не больш за 1500 м, хуткасць перадачы даных 200—500 Кбіт/с.
Таксама вырабляліся ЕС-1855 — мадыфікацыя ЕС-1842 для спецыяльнага ўжывання.
Аналаг IBM PC/AT. АЗП да 4 МБ, тактавая частата 8 МГц. Паводле іншых звестак — удасканаленая мадэль ЕС1841, сумяшчальная паводле плат і кошыка, але атрымаўшая новы настольны корпус і больш магутны блок сілкавання. ПЭВМ камплектавалася адным назапашвальнікам на гнуткіх магнітных дысках аб’ёмам 800К, назапашвальнікам на цвёрдых магнітных дысках СМ5509 вытворчасці Балгарыі і каляровым маніторам.
Аналаг ЕС-1841 для спецыяльнага (ваеннага) ужытку.
IBM PC AT сумяшчальная 16-разрадная ПЭВМ. Працэсар тыпу i80286 ці am80286 з тактавай частатой 12 МГц, з магчымасцю ўсталявання матэматычнага сапрацэсара i80287. НЦМД да 40 МБ з інтэрфейсам MFM і НМД 5.25" да 1.2 МБ. Манітор з разрозненнем CGA/EGA/VGA. ISA-слаты + слот для дадатковай платы, што адносіцца да мацярынскай платы, дзе знаходзіўся працэсар і АЗП.
16/32-разрадная ПЭВМ на тактавай частаце 2,5 МГц, АЗП да 2 МБ. Аналаг IBM XT/370.
Таксама выпускалася ЕС-1865 — мадыфікацыя ЕС-1850 для спецыяльнага ўжытку.
Поўнасцю (апаратна, канструктыўна і праграмна) сумяшчальная з PC/XT.
32-разрадная ПЭВМ.
Працэсар — Intel 80386SX 20 Мгц. Маецца сокет для матэматычнага сапрацэсара i80387.
Памяць — да 16 МБ (набіраецца мікрасхемамі ў DIP-карпусах). Чыпсэт — VLSI VL82C311.
Маецца 6 16-разрадных ISA-слатоў і 1 8-разрадны ISA-слот.
Відэакарта, кантролеры партоў, дыскавода і цвёрдага дыска выкананы ў выглядзе ISA карт пашырэння.
Відэакарта — EGA. Відэапамяць 256 КБ набрана мікрасхемамі КР565РУ5. Таксама вырабляліся мадэлі з VGA-картамі.
Кантролер партоў змяшчае 1 COM і 1 LPT порт.
Кантролер цвёрдых дыскаў падтрымлівае 2 MFM-прылады. Дыскавод — TEAC FD-550FR, 5¼"
Цвёрды дыск — Seagate ST-4096 (MFM, 5¼" поўнапамерны, ёмістасць— 80 Мб, максімальная хуткасць перадачы даных — 5 Мбіт/с, сярэдні час доступу — 28 мс)
Камп’ютар цалкам змяшчаецца ў корпусе тыпа «дэсктоп».
32-разрадная ПЭВМ.
Эмулятар MESS мае драйверы ec1840 і ec1841. На 21 жніўня 2012 яны яшчэ не скончаны (у прыватнасці — не эмулюецца родная клавіятура і цвёрды дыск), але магчыма работа з дыскет і праходзіць частка тэстаў з камплекта ТПС (тэставых праграмных сродкаў).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.