![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/La_D%25C3%25A9fense_depuis_l%2527Arc_de_Triomphe_Janvier_2023.jpg/640px-La_D%25C3%25A9fense_depuis_l%2527Arc_de_Triomphe_Janvier_2023.jpg&w=640&q=50)
Дэфанс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэфанс або Ла-Дэфанс (фр.: La Défense) — сучасны дзелавы і жылы квартал у блізкім прыгарадзе Парыжа, на захад ад XVI акругі, у дэпартаменце О-дэ-Сен. Лічыцца самым вялікім дзелавым цэнтрам Еўропы. Яго таксама называюць «парыжскім Манхэтанам». У ім пражываюць 20 000 чал., І кожны дзень на працу прыязджаюць 150 000 служачых 1500 фірм і арганізацый, якія размясціліся ў Дэфансе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/La_D%C3%A9fense_depuis_l%27Arc_de_Triomphe_Janvier_2023.jpg/640px-La_D%C3%A9fense_depuis_l%27Arc_de_Triomphe_Janvier_2023.jpg)
Будаўніцтва квартала, з яго пешаходнай зонай даўжынёй 1,2 км і шырынёй 250 м, пачалося ў 1955 годзе. Першы офісны будынак быў адкрыты ў 1958 годзе. Зараз у Дэфансе размяшчаецца мноства штаб-кватэр розных банкаў і страхавых кампаній. Найбольш ўражальнымі будынкамі з’яўляюцца Вежа Areva, Manhattan, Gan, CNIT (Цэнтр найноўшай індустрыі і Тэхналогій). Аднак самай вядомай пабудовай па праве лічыцца Вялікая арка Дэфанс, сучасны варыянт Трыумфальнай аркі.
Назва Дэфанс паходзіць ад назвы помніка La Défense de Paris, пастаўленага ў гонар салдат, што абаранялі Парыж падчас франка-прускай вайны 1870.