Дэсна (Вінніцкая вобласць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дэсна.
Дэсна[1] (укр.: Десна) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкім раёне Вінніцкай вобласці Украіны. Размешчаны за 8 км ад цэнтра Вінніцы і з'яўляецца яе паўночным прыгарадам.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Пасёлак гарадскога тыпу
|
Закрыць
Пасёлак з'явіўся ў пачатку 1970-х гг. Яго росту спрыяў запуск Вінніцкага камбіната хлебапрадуктаў № 2. За мінулыя дзесяцігоддзі пасёлак некалькі разоў пераходзіў з аднаго раёна вобласці ў іншы. У будучыні плануецца аб'яднанне пасёлка з Вінніцай.
З абласнога цэнтра ў пасёлак ходзіць электрацягнік (ехаць 8 хвілін). Акрамя таго, да пасёлка ходзіць гарадскі аўтобус № 30.
У пасёлку налічваецца 9 шматпавярховых дамоў і 258 двароў прыватнай забудовы. Ёсць пачатковая школа і дзіцячы сад.