Дэмбраўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэ́мбраўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Дэмбрава.
Дэмбраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шчучынскі раён |
Уключае | 38 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дэмбрава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 913 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Востраўскага сельсавета[1]. З 23 мая па 25 снежня 1962 года ў складзе Скідзельскага раёна[2]. 26 кастрычніка 1965 года ў склад Каменскага сельсавета перададзена вёска Пратасаўшчына[3]. 12 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Лядскага сельсавета перададзены вёскі Багушы, Навасёлкі, Пісклюкі, Рыча, Рыча Дзяржаўная, Шарупы і Шынкаўцы[4]. У 1976 годзе з Лядскага сельсавета перададзены вёскі Агульс, Балі, Барысаўка, Вайкалы, Вароны, Доўгая, Еўлашы, Кузьмы, Кухары, Слонна, Чапаеўка, хутары Пятрэлеўшчына і Лядск Высокі[5]. 22 лістапада 2021 года скасавана вёска Бэрнікі[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1913 чалавек[7], з іх 68,7 % — беларусы, 25,0 % — палякі, 4,9 % — рускія[8].