Дэльта Ніла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэльта Ніла — адна з самых вялікіх рачных дэльт у свеце, якая працягнулася па ўзбярэжжы Міжземнага мора на 240 км ад Александрыі на захадзе да Порт-Саіда на ўсходзе. Яна ўтварылася на месцы марской бухты,якая паступова запоўнілася рачнымі наносамі, і мае форму кветкі лотаса. Па плошчы (24 тыс. км ²) дэльта Ніла амаль роўная Крымскаму паўвостраву.
Крыху ніжэй Каіра, у 160 км на поўдзень ад свайго ўпадзення ў мора, рака Ніл распадаецца на рукавы, з якіх найважнейшыя наступныя — Пялузскі, Таніцкі, Мендэзскі; Букольскі або Фатнічаскі, Себяніцкі, Балбіцінскі і Канопскі[няпэўнае слова]. «Дэльтай» вусце Ніла назвалі грэчаскія географы, якія параўноўвалі яго трохкутную форму з літарай Δ грэцкага алфавіту, даўшы такім чынам назву ўсім рачным дэльтам зямнога шара.