Дэкалог, адзін
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дэкало́г, адзі́н» (польск.: Dekalog, jeden) — першая частка дзесяцісерыйнага тэлецыкла «Дэкалог», прысвечанага Дзесяці запаведзям. Фільм зняты ў 1988 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Прэм’ера фільма на польскім тэлебачанні адбылася 10 снежня 1989 года[2].
Дэкалог, адзін | |
---|---|
польск.: Dekalog, jeden | |
Жанр | драма |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | Рышард Чуткоўскі |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | TELEWIZJA POLSKA S.A.[d] |
Працягласць | 53 хв. |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 1989 |
Наступны фільм | Дэкалог, два |
IMDb | ID 0094982 |
Фільм «Дэкалог, адзін» адпавядае першай з Дзесяці запаведзяў: «Не май іншых багоў, апроч Мяне»[3]. Асноўнай тэмай першай часткі тэлецыкла з’яўляецца абраза святасці Бога праз ідалапаклонства, якое прадстаўлена ў фільме праз абагаўленне навукі[4]. У сцэнарыі гэта тэма раскрываецца самым непасрэдным чынам: падымаецца пытанне існавання Бога ўвогуле, а таксама праблема стварэння сучасным чалавекам фальшывых багоў. Аўтары фільма, наўмысна пазбягаючы традыцыйнай біблейскай інтэрпрэтацыі запаведзі, ролю такога бажка аддаюць камп’ютару. «Дэкалог, адзін» расказвае гісторыю вучонага, трагедыя якога вынікае з таго, што ён цалкам давярае магчымасцям сучаснай навукі, увасобленым у камп’ютары[2].