![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/21/David_Lange_%2528cropped%2529.jpg/640px-David_Lange_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Дэвід Лонгі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лонгі.
Дэвід Расел Лонгі (англ.: David Russell Lange; 4 жніўня 1942 — 13 жніўня 2005) — 32-і прэм’ер-міністр Новай Зеландыі (1984—1989). Узначальваў 4-ы лейбарысцкі ўрад. Быў вядомы сваім досціпам і красамоўствам. Кавалер Ордэна Новай Зеландыі, Кавалер Пашаны.
Хуткія факты Дэвід Лонгі, лідар апазіцыі Новай Зеландыі[d] ...
Закрыць
У 1977 годзе на дадатковых выбарах Лонгі быў абраны ў парламент ад Лейбарысцкай партыі ад акругі Мангерэ, працоўнага раёна Окленда з вялікай колькасцю маары. Стаўшы дэпутатам, Лонгі хутка праславіўся ў парламенце як прамоўца і крытык прэм’ер-міністра Роберта Малдуна. 3 лютага 1982 года ён змяніў Біла Роўлінга на пасадзе лідара Лейбарысцкай партыі і лідара апазіцыі.