(1631—1682) кашталян кракаўскі, гетман вялікі каронны From Wikipedia, the free encyclopedia
Дымітр Ежы Вішнявецкі (польск.: Dymitr Jerzy Wiśniowiecki) (19 снежня 1631 — 28 ліпеня 1682) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Каралеўства Польскага, ваявода белзскі (1660—1678), ваявода (1678—1681) і кашталян кракаўскі (1681—1682); польны (1668—1676) і вялікі каронны гетман (1676—1682), стражнік вялікі каронны (1658—1660), староста белацаркоўскі, камянецкі, салескі, струмілаўскі, брагінскі, любомльскі.
Дымітр Ежы Вішнявецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Dymitr Jerzy Wiśniowiecki | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Сабескі | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Ян Ябланоўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Варшыцкі | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Канецпольскі | ||||||
Нараджэнне |
19 снежня 1631[1] |
||||||
Смерць |
28 ліпеня 1682[2][3] (50 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вішнявецкія | ||||||
Бацька | Януш Вішнявецкі[5] | ||||||
Маці | Кацярына Яўгенія з Тышкевічаў[d][5] | ||||||
Жонка |
Мар'яна Замойская Тэафіля Людвіка Заслаўская |
||||||
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Сафія, Яўгенія Катажына | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Актыўны палітычны дзеяч часу праўлення Міхала Вішнявецкага і Яна Сабескага.
Пасля смерці бацькі Януша Вішнявецкага апеку над Дымітрам узяў Іерамія Вішнявецкі. Разам з ім Дзмітрый прымаў удзел у абароне Збаража і ў бітве пад Берастэчкам ў час паўстання Хмяльніцкага. Падчас шведскага патопу быў на баку Карла X Густава. Ужо вясной 1656 года ён вярнуўся да польскага караля Яна Казіміра. У 1658 годзе стаў стражнікам каронным. У 1660 годзе ён стаў сенатарам як ваявода белзскі. Звязаўся з прафранцузскай партыяй, які групіравалася каля польскага караля і каралевы Марыі Людвікі.
Падчас рокашу Любамірскага быў на баку двара, а ўжо ўвесну 1668 года быў прызначаны гетманам польным каронным. Пасля адрачэння ад трона Яна Казіміра стаў прыхільнікам аўстрыйскай партыі, аднак падчас элекцыі ў 1669 годзе падтрымаў кандыдатуру свайго стрыечнага брата Міхала Вішнявецкага. Як польны гетман удзельнічаў у бітвах з туркамі і татарамі. Быў удзельнікам Хоцінскай бітвы, дзе камандаваў цэнтрам польскага войска.
10 мая 1671 года Дымітр Ежы Вішнявецкі ажаніўся з Тэафіляй Людвікай Заслаўскай. Шлюб апынуўся няшчаслівым. Князь ігнараваў жонку, завёў у Любліне палюбоўніцу па імі Канкордыя.
Пасля смерці караля падтрымаў аўстрыйскага кандыдата Карла Латарынгскага, аднак пасля выбару Сабескага змірыўся з ім. У 1676 годзе Дзмітрый атрымаў булаву гетмана вялікага кароннага, аднак не меў палкаводчы талент, таму знаходзіўся ў цені караля Сабескага. З самага пачатку кар'еры знаходзіўся ў супрацьстаянні з Сабескім, быў адным з галоўных апазіцыянераў караля. Будучы прыхільнікам Габсбургаў, супрацьстаяў намерам польскага караля на збліжэнне з Францыяй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.