асаблівая нематэрыяльная сутнасць, што не залежыць ад цела і вызначае жыццё, здольнасці і асобу чалавека From Wikipedia, the free encyclopedia
Душа — асаблівая нематэрыяльная сутнасць, што не залежыць ад цела і вызначае жыццё, здольнасці і асобу чалавека. Вера ў душу, якая складае сутнасць анімізму, спазнала змены ў працэсе рэлігійнага развіцця чалавецтва. У сучасных рэлігіях душа разглядаецца не як вытанчаная копія чалавека, а як нешта нематэрыяльнае і бесцялеснае, як божы дар, які чалавек атрымлівае пры нараджэнні і траціць у момант смерці. Большасць рэлігій прызнае або бессмяротнае існаванне душы ў замагільным свеце (хрысціянства, іслам), або бясконцае перасяленне яе з аднаго цела ў другое (будызм). Згодна з многімі ідэалістычнымі, дуалістычнымі філасофскім кірункамі і рэлігійнымі плыням, душа гэта несмяротная субстанцыя[1], нематэрыяльная сутнасць[2], у якой выказана боская прырода чалавека[3], якая дае пачатак і абумоўліваецца жыццём, здольнасцю адчування, мыслення, свядомасці, пачуццяў і волі, што супрацьпастаўляецца целу[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.