Дурні́чнік звычайны, дурнічнік лекавы[3], дурнічнік валлякападобны[3] (Xanthium strumarium) — від кветкавых раслін роду Дурнічнік(Xanthium) сямейства Астравыя(Asteraceae)
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Аднагадоваятравяністая, шаравата-зялёная расліна вышынёй 30—120[3] см. Сцябло прамастойнае, бураватае, шурпата-валасістае. Лісце чаргаванае, простае, 3—5-лопасцевае, з няроўнымі зубцамі, на чаранках. Кветкі зеленаватыя, у амаль шарападобных кошыках, сабраных у коласападобныясуквецці ў пазухах лісця. Плод — сямянка (па дзве ў суплоддзі з шыпамі).
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцях Азіі, у Індыі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Венесуэле. Натуралізавалася ў шэрагу іншых рэгіёнаў. Цяплолюбівая, засухаўстойлівая расліна. Расце па берагах вадаёмаў, на вільготнай пясчанай глебе, каля жылля і дарог, на засмечаных месцах, як пустазелле на пасевах бавоўніку і іншых культур.
Цвіце ў чэрвені—верасні. Размнажаецца насеннем. Плады распаўсюджваюцца, замацаваўшыся шыпамі на поўсці жывёл.
Лекавая расліна. Мае антысептычныя, фунгіцыдныя, процізапаленчыя, абязбольваючыя, патагонныя, жарапаніжаючыя ўласцівасці[3]. У лісці вялікая колькасць ёду. У насенні да 40 % тлустага алею[3].
Смольянинова Л. А.Род 1507. Дурнишник — Xanthium//Флора СССР. В 30-ти томах/Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин.— М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1959.— Т.XXV.— С.524—525.— 630с.— 2 500 экз.