Другое камп’енскае перамір’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Першае камп’енскае перамір’е.
Другое камп’енскае перамір’е (ці Камп’енскае перамір’е 1940 года) — перамір’е, якое было заключана 22 чэрвеня 1940 года ў Камп’енскім лесе паміж нацысцкай Германіяй і Францыяй і завяршыла паспяховую кампанію нямецкіх войскаў у Францыі (май—чэрвень 1940 года). Вынікам перамір’я стаў падзел Францыі на акупацыйную зону нямецкіх войскаў і марыянетачную дзяржаву, якой кіраваў рэжым Вішы. Гітлер наўмысна настаяў на тым, каб перамір’е было заключана ў Камп’енскім лесе, таму што там было падпісана Камп’енскае перамір’е 1918 года паміж Германіяй і войскамі краін Антанты, якое прадугледжвала завяршэнне баявых дзеянняў Першай сусветнай вайны на невыгодных для Германіі ўмовах.