From Wikipedia, the free encyclopedia
Япона-кітайская вайна (1937—1945, іначай[3] 1931―1945) - вайна між Кітаем і Японіяй, якая працягвалася з 7 ліпеня 1937 (але часам лічыцца, што гэтая вайна пачалася з японскім уварваннем у Маньчжурыю 18 верасня 1931) да жніўня 1945 (скончылася разам з капітуляцыяй Японіі ў 2-й сусв. вайне).
Япона-кітайская вайна (1937—1945) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
Дата | 7 ліпеня 1937 — 9 верасня 1945 (малаважныя ваенныя сутыкненні з 1931) | ||
Месца | Кітай | ||
Прычына |
Агрэсіўная палітыка Японіі Нагода: абстрэл японцамі Моста Марка Пола |
||
Вынік | Аператыўная перамога Японіі. Стратэгічны вынік: Паражэнне Японіі, перамога Кітая. | ||
Змены | Перадача Кітайскай рэспубліцы Тайваня і Пескадорскіх астравоў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нягледзячы на тое, што абедзве дзяржавы вялі перыядычныя баявыя дзеянні з 1931 года, поўнамаштабная вайна разгарнулася ў 1937 годзе і скончылася капітуляцыяй Японіі ў 1945. Вайна стала следствам імперыялістычнага курсу Японіі на палітычнае і ваеннае панаванне ў Кітаі для захопу велізарных сыравінных рэзерваў і іншых рэсурсаў, які праводзіўся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. У той жа час, рост кітайскага нацыяналізму і пашырэнне ідэі самавызначэння (як кітайскага, так і іншых народаў былой імперыі Цын) зрабілі ваеннае сутыкненне непазбежным. Да 1937 года бакі сутыкаліся ў спарадычных баях, так званых «інцыдэнтах», таму што абодва бакі па шматлікіх прычынах устрымліваліся ад развязвання татальнай вайны. У 1931 годзе адбылося ўварванне ў Маньчжурыю (таксама вядомае як «Мукдэнскі інцыдэнт»). Апошнім з падобных інцыдэнтаў стаў інцыдэнт на Лугаўцяа — абстрэл японцамі моста Марка Пола 7 ліпеня 1937 года, які адзначыў афіцыйны пачатак поўнамаштабнай вайны паміж дзвюма краінамі.
З 1937 па 1941 гады Кітай ваяваў, абапіраючыся на дапамогу ЗША і СССР, зацікаўленых у зацягванні Японіі ў «балота» вайны ў Кітаі. Пасля нападу японцаў на Пёрл-Харбар Другая япона-кітайская вайна стала часткай Другой сусветнай вайны.
У розных гістарыяграфіях існуюць шматлікія альтэрнатыўныя назвы гэтай вайны:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.