Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012
From Wikipedia, the free encyclopedia
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012 (22-і чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2012-га года. У турніры спачатку прымалі ўдзел 20 каманд, але падчас турніру за паўторную няяўку была дыскваліфікавана каманда «Клечаск», усе матчы з яе ўдзелам былі ануляваны, і колькасць удзельнікаў была скарочана да 19. Разыгрывалася тры пуцёўкі ў Першую лігу. Перамогу атрымаў клуб «Смалявічы-СТІ», які разам з «Белтрансгазам» і «Іслаччу» прайшоў у дывізіён вышэй.
Хуткія факты Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012 22-і чэмпіянат Беларусі па футболе ў другой лізе ...
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012 22-і чэмпіянат Беларусі па футболе ў другой лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 21 красавіка — 17 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 19 |
Гарады | 16 |
Стадыёны | 16 |
Прызавыя месцы | |
![]() |
Смалявічы-СТІ (1-ы раз) |
![]() |
Белтрансгаз (Слонім) |
![]() |
Іслач (Мінскі раён) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 342 |
Бамбардзір(ы) | Дзяніс Трапашка (Смалявічы-СТІ) (38 мячоў) |
← 2011 2013 → |
Закрыць