Драматычны тэатр Юозаса Мільцініса
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Драматычны тэатр Юозаса Мільцініса (літ.: Panevėžio Juozo Miltinio dramos teatras, Панявежыскі драматычны тэатр) — тэатр у горадзе Панявежыс (Літва).
Драматычны тэатр Юозаса Мільцініса | |
---|---|
літ.: Panevėžio Juozo Miltinio dramos teatras | |
Тып тэатра | драматычны тэатр |
Заснаваны | 1940 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэатр быў заснаваны ў 1940 годзе на базе Каўнаскай тэатральнай студыі. У 1940—1954 і 1959—1980 гадах кіраўніком тэатра быў рэжысёр Юозас Мільцініс, які стварыў у правінцыйным літоўскім горадзе буйную тэатральную школу. У прыватнасці, Мільцінісам была заснавана студыя, якая рыхтавала акцёраў для Панявежыскага драматычнага тэатра.
У гады свайго росквіту тэатр быў вядомы далёка па-за межамі Літвы: «…Вось ужо шмат гадоў, — пісала ў 1971 годзе Наталля Крымава, — на кожную прэм'еру ў Панявежыс адпраўляюцца аўтобусы тэатральных калегаў з усёй Прыбалтыкі. І не толькі Прыбалтыкі — чуткі дайшлі і да Масквы, стварылася ўжо своеасаблівая легенда пра Панявежыскі тэатр і яго кіраўніка Юозаса Мільцініса»[1]. Мільцінісу ўдалося стварыць у сваім тэатры моцны акцёрскі ансамбль: на яго сцэне выступалі, у прыватнасці, Данатас Банёніс, Альгімантас Масюліс, Бронюс Бабкаўскас, Казімерас Віткус.
Пасля смерці Мільцініса на пасадзе кіраўніка яго змяніў Данатас Банёніс, але без свайго стваральніка Панявежыскі тэатр ператварыўся ў звычайны правінцыйны тэатр, і сам Панявежыс, паводле слоў рэжысёра Э. Някрошуса, «перастаў існаваць як культурны цэнтр»[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.