From Wikipedia, the free encyclopedia
Драконавыя горы (афр.: Drakensberge) — ланцуг гор у Паўднёвай Афрыцы, які знаходзіцца на тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Лесота, Эсваціні.
Драконавыя горы | |
---|---|
англ. Drakensberg, афрык. Drakensberge, зулу uKhahlamba, сота Maluti ці Maloti | |
Краіны | |
Плошча | 402 418 км² |
Даўжыня | 1 169 км |
Шырыня | 732 км |
Найвышэйшая вяршыня | Табана-Нтленьяна |
Найвышэйшы пункт | 3482 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найвышэйшым пунктам з’яўляецца гара Табана-Нтленьяна (3482 м). Ланцуг гор расцягнуўся на амаль 1000 км з паўднёвага захаду на паўночны ўсход Паўднёвай Афрыкі. Горы глыбока прарэзаныя далінамі рэк; на ўсходніх схілах знаходзяцца вечназялёныя ліставыя ды хваёвыя лясы, на заходніх — саваны, хмызнякі; нацыянальны парк Наталь. Карысныя выкапні: пла́ціна, марганцазмяшчальныя руды, золата, каменны вугаль і іншае.
На мове зулу ланцуг гор мае назву uKhahlamba, што азначае «перашкода для коп’яў».
Найвышэйшы пункт ланцугу гор — г. Табана-Нтленьяна (афр.: Thabana Ntlenyana) — 3482 м. Далей паводле вышыні размясціліся — г. Мафадзі (Mafadi) — 3450 м, Макааненг (Makoaneng) — 3416 м, Нджэсуці (Njesuthi) — 3408 м. Усе гэтыя вяршыні знаходзяцца на памежжы з Лесота; на поўнач ад мяжы горы робяцца ніжэйшымі, а таму лягчэйшымі для ўзыходжання.
Драконавыя горы — месца, дзе размясціўся другі па вышыні вадаспад у свеце — Тугела (947 м).
Драконавыя горы — дом для шматлікіх (2153) відаў раслін, у тым ліку водных, лясных, горных і стэпавых відаў. Шмат раслін занесеныя ў Чырвоную кнігу.
Паводле дадзеных у гарах пражываюць птушкі 299 відаў, што складае да 37 % ад усіх немарскіх птушыных відаў Паўднёвай Афрыкі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.