From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзі́ра О́на (яп.: 小野 二郎, рам.: Ono Jirō; нар. 27 кастрычніка 1925, Хамамацу, Сідзуока, Японія) — японскі шэф-кухар і ўладальнік Sukiyabashi Jiro, японскага сушы-рэстарану ў Кіндзе, Цюа-ку, Токіа.[1] Сучаснікі лічаць Она адным з найлепшых сушы-майстроў і прыпісваюць яму наватарскія метады, якія выкарыстоўваюцца пры сучаснам гатаванні сушы.[2]
Дзіра Она | |
---|---|
яп.: 小野 二郎 | |
| |
Род дзейнасці | кухар, сушы-майстар |
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1925 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Японія |
Дзеці | Yoshikazu Ono[d] |
Месца працы | рэстаран Sukiyabashi Jiro |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | sushi-jiro.jp/shop-info |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Она быў народжаны ў горадзе Тэнру (цяпер Хамамацу) у прэфектуры Сідзуока, Японія.[3] Ён пачаў працаваць у мясцовым рэстаране ва ўзросце сямі гадоў, а пасля пераехаў у Токіа, каб атрымаць адукацыю.[3] Она стаў кваліфікаваным сушы-майстрам у 1951 годзе, а ў 1965 годзе адкрыў уласны рэстаран Sukiyabashi Jiro (яп.: すきやばし次郎) у Гіндзе, Токіа.[заўв 1][3]
У Она ёсць два сыны — Ёсікадзу і Такашы Она — і абодва яны таксама з’яўляюцца сушы-майстрамі. Такашы, малодшы сын, кіруе ўласным рэстаранам, адзначаным зоркай Мішлен. Дзіра Она стаў натхненнем Дэвіда Гелба для яго дакументальнага фільму «Дзіра: мара пра сушы», які з’явіўся на экранах у 2011 годзе. Сям’ю Она турбуе праблема празмернага вылаву рыбы, таму што гэта можа прывесці да знікнення асноўных інгрэдыентаў, якія выкарыстоўваюцца ў традыцыйных сушы.[4][5]
Она абслугоўваў былога прэм’ер-міністра Японіі, Сіндза Абэ, і прэзідэнта ЗША, Барака Абаму, у сваім рэстаране Sukiyabashi Jiro.[6] Абама казаў: «Я нарадзіўся на Гаваях і з’еў мноства розных сушы, але гэтыя сушы былі найлепшымі за ўсё маё жыццё».[7]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.