From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзіна Віктараўна Сазанаве́ц (25 кастрычніка 1990, Клічаў) — беларуская цяжкаатлетка, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 69 кг. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2016)[1]. Двухразовая чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянату свету, неаднаразовая чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі. Бронзавы прызёр Чэмпіянату свету сярод юніёраў (2010), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (2011). Чэмпіёнка Беларусі 2012 года.
Дзіна Сазанавец | |
---|---|
Пол | жанчына |
Поўнае імя | Дзіна Віктараўна Сазанавец |
Спецыялізацыя | да 69 кг |
Нарадзілася |
25 кастрычніка 1990 (33 гады) |
Грамадзянства | Беларусь |
Рост | 160 см |
Вага | 69 кг |
На Алімпіядзе 2012 года, 1 жніўня 2012 заняла чацвёртае месца [2]. Паказала такі самы вынік як і беларуска Марына Шкерманкова, але апошняя важыла менш за Сазанавец і атрымала «бронзу».
Найвышэйшым дасягненнем Дзіны Сазанавец з'яўляецца бронзавы медаль на чэмпіянаце свету 2013 года ў вагавой катэгорыі да 69 кг.
Год | Спаборніцтва | Месца правядзення |
Вагавая катэгорыя |
Рывок | Штуршок | Сума дваябор'я |
Месца |
2010 | Чэмпіянат Еўропы | Мінск | да 63 кг | 93 кг | 115 кг | 208 кг | 5 |
Чэмпіянат свету сярод юніёраў | Сафія | да 63 кг | 98 кг | 119 кг | 217 кг | 3 | |
Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў | Лімасол | да 63 кг | 94 кг | 118 кг | 212 кг | 2 | |
2011 | Чэмпіянат Еўропы | Казань | да 69 кг | 98 кг | 125 кг | 223 кг | 4 |
Чэмпіянат свету | Парыж | да 69 кг | 103 кг | 126 кг | 229 кг | 11 | |
2012 | Алімпійскія гульні | Лондан | да 69 кг | 115 кг | 141 кг | 256 кг | 4 |
2013 | Чэмпіянат Еўропы | Тырана | да 69 кг | 112 кг | 140 кг | 252 кг | 2 |
Чэмпіянат свету | Уроцлаў | да 69 кг | 116 кг | 143 кг | 259 кг | 3 | |
2014 | Чэмпіянат Еўропы | Тэль-Авіў | да 69 кг | 115 кг | 130 кг | 245 кг | 1 |
Чэмпіянат свету | Алматы | да 69 кг | 117 кг | 143 кг | 260 кг | 4 | |
2015 | Чэмпіянат Еўропы | Тбілісі | да 69 кг | 115 кг | 140 кг | 255 кг | 1 |
Чэмпіянат свету | Х’юстан | да 69 кг | 110 кг | 134 кг | 244 кг | 7 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.